top of page
Ірына Войтка
РОДНАЕ СЛОВА
Як роднае слова
мне люба і міла!
Ты сэрца з маленства
маё паланіла.
Гучыш зразумела,
так шчыра, так блізка –
«матуля», «сцяжынка»,
«вясёлка», «калыска».
Цябе дзе пачую –
бы песня пральецца,
і новую песню
задумае сэрца.
І стане так светла,
так чыста, так ясна –
крынічка, праменьчык,
і сонейка красна…
Хачу, каб жыло ты,
каб вечна гучала,
і добрых каб песень
саткала нямала!
Цудоўнае, мілае,
роднае слова –
народу адметнасць майго
і выснова.

Ір ына Войтка
bottom of page