top of page

Кнігі

"Паэтка з Боскай ласкі, прыроджана ўдумлівая, з уласным праніклівым лірычным голасам і з глыбока чуйнай душой, сваім непаўторным песнедарам, нібы прамытым крынічнай чысцінёй."

Мікола Арочка,

паэт, літаратуразнаўца

спасціжэнне абл.jpg

Спасціжэнне (2003)

Прыгожай, манлівай назвай зборніка вершаў "Спасціжэнне" Ірына Войтка даверліва запрашае цябе зрабіць вандроўку ў чароўную краіну Паэзіі. Лірычная жаночая душа, умела выкарыстоўваючы тонкія пачуцці, заварожыць цябе любоўю да прыроды роднага краю, прымусіць суперажываць разам з ёю, гаворачы пра каханне, навее прыемны роздум, разважаючы аб жыцці і чалавечым шчасці. Ірына Войтка – паэт-псіхолаг. Яна ўмее ўпраўляць людскімі пачуццямі. Раскрываючы перад чытачом сваю душу, яна падпарадкоўвае сабе ягоную

Пагляджу вачамі неба (2010)

"Пагляджу вачамі неба" – другая кніга вершаў Ірыны Войткі. Шуканне ісцін духоўных, асэнсаванне лёсу жанчыны ў кругазвароце жыцця – асноўныя матывы творчасці паэткі.

пагляджу глазамі неба абл.jpg
кранаюся вечнасці абл.jpg

Кранаюся вечнасці (2021)

У трэцюю кнігу паэзіі Ірыны Войткі "Кранаюся вечнасці" ўвайшлі вершы прысвечаныя роднай зямлі, малой радзіме, роднаму беларускаму слову, сцвярджаецца непарыўнасць роднаснай сувязі пакаленняў, а таксама творы на духоўную і філасоўскую тэматыку. 

Аўтар: Строк Паліна, вучаніца
Кіраўнікі: Мароз Людміла Іванаўна, настаўнік начатковых класаў 
Строк Алёна Аляксандраўна, настаўнік матэматыкі і інфарматыкі 
ДУА "Сярэдняя школа №8 г. Слоніма"

© 2022 Ірына Войтка. З гонарам створаны з Wix.com

bottom of page