top of page

Падзеі

кранаюся вечнасці абл.jpg

У лістападзе 2021 года у выдавецтве ЮрСаПрынт выйшаў трэці зборнік паэзіі “ Кранаюся вечнасці”.

У новую кнігу   Ірыны Войткі ўвайшлі вершы прысвечаныя  роднай зямлі,  малой радзіме,  роднаму беларускаму слову, сцвярджаецца непарыўнасць роднаснай  сувязі пакаленняў, а таксама творы на духоўную і філасофскую тэматыку.

У жніўні 2021 года прыняла ўдзел у свяце” Ганненскі кірмаш” у Зэльве падчас літаратурнай сустрэчы ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы разам з зэльвенскімі і мінскімі пісьменнікамі.

Дыплом СПБ.jpg

Гродзенскае абласное аддзяленне ГА” Саюз пісьменнікаў Беларусі” узнагародзіла літаратурнае аб’яднанне імя Анатоля Іверса пры газеце “Слонімскі веснік” за актыўны ўдзел у Свяце беларускага пісьменства ў г.Слоніме.

У верасні 2019 года ў Слоніме адбылося рэспубліканскае свята прысвечанае Дню беларускага пісьменства.

Літаратурнае аб’яднанне імя Анатоля Іверса пры газеце “ Слонімскі веснік” падрыхтавала чарговы літаратурны альманах пад назвай “ Старонка”, прысвечаны гэтай знакавай даце і прыняло актыўны ўдзел у рабоце пляцоўкі “ Слова пісьменніка”, выступіўшы з прэзентацыяй  зборніка.Укладальнікам зборніка” Старонка” выступіла Ірына Войтка.

альманах1.jpg

Аўтар: Строк Паліна, вучаніца
Кіраўнікі: Мароз Людміла Іванаўна, настаўнік начатковых класаў 
Строк Алёна Аляксандраўна, настаўнік матэматыкі і інфарматыкі 
ДУА "Сярэдняя школа №8 г. Слоніма"

© 2022 Ірына Войтка. З гонарам створаны з Wix.com

bottom of page