Біяграфія

Ірына Антонаўна Войтка (Ган) – беларуская паэтэса са Слоніма, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Аўтарка трох паэтычных зборнікаў : "Спасціжэнне" (2003), "Пагляджу вачамі неба" (2010) і "Кранаюся вечнасці" (2021). Друкаваліся ў рэспубліканскіх газетах і часопісах, у калектыўных зборніках паэзіі «Золак над Шчарай» (1994), «Зоры над Зяльвянкай» (2008), «Паэтычная Слонімшчына»(2000), «Пад гукі паланэза» (2005), у хрэстаматыі для старшакласнікаў «Сэрцам роднага слова краніся» (1998), зборніку гістарычнай літаратуры «Бацькаўшчына» (2000), «Дзень паэзіі 2006», «Маладосць» (1992-2007г.г.), «Пралеска»(2005), «Роднае слова» (1998), у літаратурных альманахах Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі «На Нёманскай хвалі» і ў іншых выданнях. Кіраўнік літаратурнага аб'яднання імя Анатоля Іверса пры газеце "Слонімскі веснік". Вершы І. Войтка перакладаліся на рускую і ўкраінскую мовы. Піша па-беларуску.
Ірына Войтка