Падзеі

У лістападзе 2021 года у выдавецтве ЮрСаПрынт выйшаў трэці зборнік паэзіі “ Кранаюся вечнасці”.
У новую кнігу Ірыны Войткі ўвайшлі вершы прысвечаныя роднай зямлі, малой радзіме, роднаму беларускаму слову, сцвярджаецца непарыўнасць роднаснай сувязі пакаленняў, а таксама творы на духоўную і філасофскую тэматыку.
У жніўні 2021 года прыняла ўдзел у свяце” Ганненскі кірмаш” у Зэльве падчас літаратурнай сустрэчы ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы разам з зэльвенскімі і мінскімі пісьменнікамі.

Гродзенскае абласное аддзяленне ГА” Саюз пісьменнікаў Беларусі” узнагародзіла літаратурнае аб’яднанне імя Анатоля Іверса пры газеце “Слонімскі веснік” за актыўны ўдзел у Свяце беларускага пісьменства ў г.Слоніме.
У верасні 2019 года ў Слоніме адбылося рэспубліканскае свята прысвечанае Дню беларускага пісьменства.
Літаратурнае аб’яднанне імя Анатоля Іверса пры газеце “ Слонімскі веснік” падрыхтавала чарговы літаратурны альманах пад назвай “ Старонка”, прысвечаны гэтай знакавай даце і прыняло актыўны ўдзел у рабоце пляцоўкі “ Слова пісьменніка”, выступіўшы з прэзентацыяй зборніка.Укладальнікам зборніка” Старонка” выступіла Ірына Войтка.
